~~META: title = Полістрафічнасць &keywords = полістрафічнасць &abstract = Полістрафічнасць як паслядоўнае або адвольнае чаргаванне розных строф &iftrue = nan ~~ ====== Полістрафічнасць ====== Полістрафічнасць — такая з’ява ў вершаваным творы, калі паслядоўна або адвольна чаргуюцца розныя [[слоўнік/страфа|строфы]], графічна аддзеленыя адна ад другой.\\ Да полістрафічных адносяцца разнастрофныя вершы, а таксама вершы раўнастрофныя з сіметрычным чаргаваннем двух ці больш відаў строфаў.\\ Полістрафічнымі звычайна бываюць буйныя вершаваныя творы, кожная частка якіх падчас пішацца сваёй страфой. Так, у дзесяці раздзелах паэмы [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] «[[творы/янка-купала/янка-купала-безназоўнае|Безназоўнае]]» ўжываюцца [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|чатырохрадкоўі]] васьмі і [[слоўнік/шасцірадкоўе-секстэт|шасцірадкоўі]] двух рыфмова-клаўзуальных схем. У паэме [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] «Нарач» сустракаюцца і чатырохрадкоўі самых розных мадыфікацый, і [[слоўнік/пяцірадкоўе-квінціла|пяцірадкоўе]], і [[слоўнік/астрафічны-верш|астрафічны верш]].\\ Полістрафічнасць надае вершаванаму твору разнастайнасць формы, дапамагае лепш выявіць змены лірычнага перажывання паэта і яго герояў.