~~META: title = Пеoн &keywords = пеoн &abstract = Пеон у метрычным і сілаба-танічным вершаванні &iftrue = nan ~~ ====== Пеoн ====== Пеoн (грэч. paіon) — чатырохскладовая стапа, якая складаецца з аднаго доўгага і трох кароткіх (у [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|метрычным вершаванні]]) або аднаго націскнога і трох ненаціскных (у [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічным вершаванні]]) складоў. Націск (доўгі склад) у пеоне можа стаяць на першым, другім, трэцім або чацвёртым месцах. У сілаба-тоніцы чыстыя пеоны сустракаюцца вельмі рэдка, звычайна яны ўзнікаюць у радках пірыхіізаваных двухскладовых памераў.\\ Вось рэдкі прыклад пеона з націскам на другім месцы: Сняжыначкі-пушыначкі\\ Ляцелі матылькамі.\\ Над хмызамі над шызымі\\ Дыміліся дымкамі.\\ \\ Зіхцеліся, мігцеліся\\ У розныя калёры.\\ Драбнюткія, пякнюткія,\\ Як зоранькі, як зоры.\\ ([[постаці/змітрок-бядуля|Змітрок Бядуля.]] «[[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-сняжынкі|Сняжынкі]]»)