~~META: title = Перыфраза &keywords = перыфраза &abstract = Што такое перыфраза? Прыклады ўжывання перыфразаў &iftrue = nan ~~ ====== Перыфраза ====== Перыфраза (перыфраз) (грэч. periphrasis, ад peri — навокал і phradzo — гавару), — адзін з [[слоўнік/троп|тропаў]], у якім назва з'яў або прадметаў падаецца праз апісанне іх асобных вызначальных прымет. Перыфразы не толькі называюць з'явы рэчаіснасці, але і характарызуюць іх.\\ Вось некаторыя перыфразы беларусіх паэтаў: «кроў сіняя любай краіны» (Нёман; [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш|Ларыса Геніюш]]), «чырвоныя сны Дэлакруа» (карціны Дэлакруа; [[постаці/максім-танк|Максім Танк]]), «бязвоблачная званіца» (неба; Ю. Гаўрук), «пасвіць між моху вочы» (шукаць грыбы; [[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]]), «ластаўка роднага слова» ([[творы/леся-украінка/леся-украінка|Леся Украінка]]; [[постаці/яўгенія-янішчыц|Яўгенія Янішчыц]]), «кароль звяроў, цар джунгляў і гаспадар тайгі» (леў, тыгр, мядзведзь; [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці|Анатоль Вярцінскі]])...\\ Многія народныя [[слоўнік/ідыёма|ідыёмы]] маюць перыфрастычны характар (класці баразну — араць, заглядаць у бутэльку — піць гарэлку, пусціць агнём — спаліць, сысці ў магілу — памерці).\\ Перыфразы даволі шырока ўжываюцца ў [[слоўнік/фальклор|фальклоры]], у прыватнасці ў народных песнях: Не пайду за //такога,\\ Што барада коле//,\\ А пайду за //такога,\\ Што сеюцца вусы//. \\ У паэзіі сустракаюцца як фальклорныя, так і арыгінальныя аўтарскія перыфразы: Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам —\\ //Канапляную// возьмеш заплату. ([[творы/янка-купала/янка-купала-курган|Янка Купала. «Курган»]]) \\ Га! Знаем вас, //атручання найміты//;\\ Вы — //служкі чорныя Яснейшага Мамона//,\\ Вы — //мора бруд ля берагоў намыты//,\\ Без дум і без мазгоў, вы — //золата без звона//. ([[постаці/алесь-гарун|Алесь Гарун]]. [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-юдам|«Юдам»]]) \\ //Цяжкую шапаткую пазалоту//\\ Кляны ў ваду раняюць пакрысе... (М. Федзюковіч)\\ У вершы [[постаці/васіль-зуёнак|Васіля Зуёнка]] «Андрэй, Андрэй...» ужыта надзвычай рэдкая разгорнутая перыфраза, якая дазволіла аўтару, не ўжываючы слова могілкі, выразна намаляваць іх: Не сыдуцца жалобныя пагоркі,\\ І толькі неба — юнае заўжды —\\ Нахіліцца над намі адвячоркам,\\ Каб ціха мы ўглядаліся туды, \\ Дзе сейбіты агоралі палетак\\ І вечны хлеб свой сеюць, ды не жнуць, Дзе пад вятрамі соцень зім і летаў\\ Гадуюць лес, ды зрубы не кладуць. \\ Перыфраза часам ляжыць у аснове [[слоўнік/эўфемізм|эўфемізма]] і [[слоўнік/антанамазія|антанамазіі]]. Многія народныя і літаратурныя перыфрастычныя выразы сабраны ў кнізе Галіны Малажай «Беларуская перыфраза» (Мн., 1974).