~~META: title = Перыпетыя &keywords = перыпетыя &abstract = Што такое перыпетыя? Функцыі перыпетыі ў літаратурным творы &iftrue = nan ~~ ====== Перыпетыя ====== Перыпетыя (ад грэч. peripetia — раптоўны паварот) — ускладненне ў развіцці [[слоўнік/сюжэт|сюжэта]], нечаканы паварот у разгортванні дзеяння.\\ Перыпетыя можа ўзмацняць драматызм дзеяння, абвастраць трагічную або камедыйную сітуацыю, наблізіць [[слоўнік/развязка|развязку]]. Для прыкладу, у камедыі [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім|Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім»]] такіх момантаў, якія ўплываюць на рух сюжэта, некалькі. Гэта эпізод са знойдзенай на сметніку свіной косткай, якую Гарлахвацкі дэманструе вучоным як рэшткі дагістарычнай жывёлы, паводзіны Тулягі, калі ён вырашае напісаць для Гарлахвацкага даклад, які выявіць яго як невука і прайдзісвета, і г. д.