~~META: title = Пераакцэнтуацыя &keywords = пераакцэнтуацыя, рытмічная, інверсія &abstract = Пераакцэнтуацыя ці рытмічная інверсія, значэнне і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Пераакцэнтуацыя ====== **Пераакцэнтуацыя** **(рытмічная інверсія)** — несупадзенне ў асобных стопах вершаванага радка акцэнтаў граматычных і метрычных.\\ Дзеля захавання рытмічнай інерцыі і рыфмы некаторыя словы ў канцы вершаваных радкоў часам набываюць неўласцівы ім націск: Пыталася ў бобра,\\ Ці будзе нам добра.\\ (Нар.)\\ \\ Ой, каж**а**не, кажан**е**,\\ Чом не сеў ты на мян**е**?\\ ([[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/паўлюк-багрым|Паўлюк Багрым]]. «Зайграй, зайграй, хлопча малы») \\ Тут, як бачым, перамагае рытмічны акцэнт.\\ У іншых выпадках можа браць верх акцэнт граматычны, што прадвызначае выразнае рытмічнае падкрэсленне таго ці іншага слова (паняцця): Калі гора сагне,\\ Запалоніць тугой,\\ Не лякуй ты мяне\\ Больш спагадай сваёй,\\ А травой баравой,\\ Святаянскай расой,\\ Ранішняй сінявой,\\ Песняй маці маёй.\\ ([[постаці/максім-танк|Максім Танк]]. «...Калі гора сагне») \\ Асабліва выразна адчуваецца пераакцэнтуацыя на фоне «чыстага» Д3 у вершы [[постаці/янка-купала-коратка|Янкі Купалы]] «Ёсць жа яшчэ…...»: Ёсць жа яшчэ ў мяне сіла\\ Крыўдзе не дацца, змагацца,\\ **Над спячых** продкаў магілай\\ Вольна маланкай мігацца.\\ \\ Ёсць жа яшчэ ў мяне сэрца,\\ Поўнае шчырых жаданняў,\\ **Якое** перш разарвецца,\\ Чымся любіць перастане. \\ Мастацка непрадвызначанае карыстанне пераакцэнтуацыяй, злоўжыванне ёй (у гэтым выпадку гавораць пра **збой рытму**) сведчыць пра недастатковую вершавую культуру паэта.\\ Некаторыя вершазнаўцы пераакцэнтуацыю называюць **сінкапіраваннем** (сінкопа — перанос у музычным творы націску з моцнай долі такта на слабую).