~~META: title = Пентаметр &keywords = пентаметр &abstract = Пентаметр. Прыклады ўжывання пентаметра ў беларускай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Пентаметр ====== Пентаметр (грэч. pentаmetros — пяцімернік, ад pente — пяць і metron — мера) — вершаваны памер [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычнай (метрычнай)]] сістэмы вершавання, які ўяўляе сабой два дактылічныя паўрадкоўі, аддзеленыя адно ад другога [[слоўнік/цэзура|цэзурай]].\\ Кожнае паўрадкоўе змяшчае два [[слоўнік/дактыль|дактылі]] і адзін доўгі склад. Паколькі час вымаўлення двух доўгіх складоў займае чатыры моры, г. зн. столькі, колькі і асобная [[слоўнік/стапа|стапа]] дактыля, то ў пентаметры было па сутнасці пяць дактыляў (адсюль і назва).\\ Метрычная схема пентаметра наступная: |— — |— — | %%//%% |— — |— — |. У першай палове радка, напісанага пентаметрам, дапускалася замена дактыляў [[слоўнік/спандэй|спандэямі]]. Пентаметр ужываўся толькі ў чаргаванні з [[слоўнік/гекзаметр|гекзаметрам]], утвараючы [[слоўнік/элегічны-двуверш|элегічны двуверш]]. Назву і структуру гэтага памеру пазней пераняла [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічная]] сістэма вершавання. Тут пентаметр — шасцістопны дактыль з цэзурай пасля трэцяй стапы, у якім на два склады ўсечаны трэцяя і шостая стопы. Выкарыстоўваецца ён, як і ў антычным вершы, звычайна разам з гекзаметрам (у элегічным двувершы).\\ Унікальны ўзор так званага чыстага пентаметра пакінуў [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]] (у адным з перакладаў твораў П. Верлена): Рыцар Няшчасце, што скрозь %%//%% ездзіць пад маскай маўчком,\\ Сэрца старое прабіў %%//%% мне зіхацяшчым мячом.\\ З сэрца старога струёй%%//%% люнула ярая кроў;\\ Знікла пад сонцам яна, %%//%% ў землю ушла між цвятоў. \\ Прыклад элегічнага двуверша, дзе пентаметрам напісаны толькі цотныя радкі (у няцотных — гекзаметры): Келіхі, сябры, паўней! Асыпаюцца яблыняў кветы,\\ Гіне вясны хараство — бела-ружовы убор.\\ Дзеці ўздыхаюць па ім, але мудрага яснасць няўзрушна; Там, дзе распукваўся квет, к восені выспее плод.\\ Келіхі, сябры, паўней! Час прызначаны кожнай праяве:\\ Моладасць прочкі імкне. Сталасці прыйдзе чарга!\\ ([[постаці/уладзімір-жылка|Уладзімір Жылка]]. «Пентаметры»)