~~META: title = Пейзаж &keywords = пейзаж &abstract = Функцыіі і роля пейзажа ў літаратуры. &iftrue = nan ~~ ====== Пейзаж ====== Пейзаж (франц. paysage, ад pays — мясцовасць, краіна) — малюнкі прыроды, апісанне ў літаратурным творы розных мясцовасцей (горад, вёска, чыгунка, порт і г. д.).\\ Пейзаж займае рознае месца ў творах у залежнасці ад іх жанру, метаду літаратурнага (пейзаж рамантычны і рэалістычны), стылю пісьменніка.\\ У літаратуры пейзаж выконвае розныя функцыі: можа мець самастойнае значэнне як вобраз Бацькаўшчыны, стаць фонам, ня якім разгортваецца дзеянне, быць своеасаблівым выразнікам душэўнага стану персанажа, узмацняць лірызм ці драматызм мастацкага выкладу ["Неба спрэс усцілалі хмары, сонца не паказвалася ад рання... шэрае непрытульнае поле захлыналася ў ветраным шолаху быльнягу ды ўкарэлага каліўя бульбоўніку ([[постаці/васіль-быкаў|Васіль Быкаў]] "Знак бяды")], з'яўляцца адным са сродкаў характарыстыкі літаратурнага героя, рабіць больш выразнай ідэю ўсяго твора і г. д. Большасць з гэтых функцый выконвае пейзаж, у прыватнасці, у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".\\ Для асобных пісьменнікаў выяўленне пейзажу становіцца своеасаблівай ідэйна-мастацкай дамінантай іх творчасці (Я. Пархута, А. Масарэнка, З. Бяспалы і інш.).\\ У паэзіі існуе асобны жанр — пейзажная лірыка. У вершах гэтага жанру пейзаж звычайна псіхалагічна напоўнены, звязаны з перажываннямі [[слоўнік/вобраз-лірычнага-героя|лірычнага героя]].\\ З пачатку XX ст. ў беларускай літаратуры пашыраецца урбаністычная паэзія — пейзаж горада (цыкл Максіма Багдановіча "Места", асобныя творы [[постаці/цішка-гартны|Цішкі Гартнага]], [[постаці/уладзімір-жылка|Уладзіміра Жылкі]], [[творы/максім-танк/пейзажная-лірыка-максіма-танка|Максіма Танка,]] У. Някляева, Т. Бондар, Леаніда Дранько-Майсюка, А. Мінкіна, Адама Глобуса, А. Xадановіча і інш.). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/пейзажная-лірыка-максіма-танка]] * [[творы/ян-баршчэўскі/шляхціц-завальня-або-беларусь-у-фантасты-79]]