~~META: title = Паўтор &keywords = паўтор &abstract = Паўтор прынцып арганізацыі структуры вершаванай мовы. Прыклады выкарыстання паўтораў &iftrue = nan ~~ ====== Паўтор ====== Паўтор - адзін з асноўных прынцыпаў арганізацыі структуры і мовы мастацкай літаратуры, найперш - вершаванай мовы.\\ Існуюць некалькі відаў паўтораў: рытмічныя (гл. [[слоўнік/метр|метр]]; [[слоўнік/рытм|рытм]]), лексіка-стылістычныя (гл. [[слоўнік/сінтаксіс-літаратурны|сінтаксіс літаратурны]]), гукавыя (гл. [[слоўнік/гукапіс-літаратурны|гукапіс]]; [[слоўнік/рыфма|рыфма]]), кампазіцыйныя (гл. [[слоўнік/кампазіцыя|кампазіцыя]]; [[слоўнік/страфа|страфа]]).\\ Паўторы фіксуюць увагу чытача (слухача) твора на пэўных рытмічных, гукапісных, лексічных, сінтаксічных, кампазіцыйных кампанентах твора і тым самым павялічваюць іх значэнне ў тэксце, выклікаюць і ўзмацняюць іх эмацыянальнае ўздзеянне. Звычайна ў літаратурных творах віды і формы паўтораў сустракаюцца не паасобку, а ў тым ці іншым спалучэнні, узаемадзейнічаюць адзін з адным і дапамагаюць лепшаму выяўленню вобразнага зместу. Так, у вялікай ступені з дапамогай паўтору вершы «Фантан слёз» [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзімір Караткевіч]] здолеў перадаць працягласць у часе і рытмічную аднастайнасць і манатоннасць з’явы: Капаюць слёзы, слёзы, слёзы, слёзы,\\ Капаюць слёзы зусім як калісь, калісь, калісь,\\ Нібы ўспамін аб сонцы, аб танцы вясеннім бярозавым\\ І аб навекі далёкай зямлі, зямлі, зямлі. \\ Трохразавы паўтор адных і тых жа дзеясловаў у кожнай з трох строфаў верша дазволіў [[постаці/генадзь-бураўкін|Генадзю Бураўкіну]] выявіць уражанне бясконцасці дажджлівай нуднай восені: Сеецца,\\ Сеецца,\\ Сеецца\\ Нудны асенні дождж.\\ Падае,\\ Падае,\\ Падае\\ Мокрае жоўтае лісце.\\ Вецер абсвіствае\\ Згадкі пражытых гадоў\\ І летуценні наіўныя,\\ Што не збыліся... \\ Кожны від паўтору мае свае формы. Так, да лексіка-стылістычных паўтораў адносяцца [[слоўнік/анафара|анафара]], [[слоўнік/эпіфара|эпіфара]], эпанастрафа, шматзлучнікавасць, [[слоўнік/шматпрыназоўнікавасць|шматпрыназоўнікавасць]], ампліфікацыя, [[слоўнік/падваенне|падваенне]], кальцо, [[слоўнік/градацыя|градацыя]], [[слоўнік/таўталогія|таўталогія]], [[слоўнік/паралелізм|паралелізм]].\\ Арыгінальна, звярнуўшыся да [[слоўнік/ампліфікацыя|ампліфікацыі]], выкарыстаў В. Жыбуль у сваім вершы «Сон Мендзялеева», напісаным чатырохстопным [[слоўнік/харэй|харэем]], пералік назваў усіх хімічных элементаў з перыядычнай табліцы Мендзялеева: \\ Літый натрый магній калій\\ Скандый кальцый стронцый галій\\ Крэмній фосфар сера хлор\\ Мендзялевій цэзій фтор\\ \\ Кобальт медзь астат палоній\\ Ітрый волава цырконій\\ Вісмут плаціна аргон\\ Вадарод азот ксенон\\ \\ Амерыцый родый радый\\ Цынк ванадый і паладый\\ Серабро тэлур крыптон\\ Ёд неон іртуць радон[...]\\ \\ ...Алюміній і свінец\\ Больш няма Усё Канец \\ Звычайна ў вершаваных творах паўтор сустракаюцца не паасобку, а ў тым ці іншым спалучэнні, узаемадзейнічаючы адзін з адным і дапамагаючы лепшаму выяўленню паэтычнага зместу. Так, верш [[постаці/янка-купала-коратка|Янкі Купалы]] «За годам год» (1906-1909) літаральна пранізаны паўторамі Тут мы сустракаем ледзь не ўсе ві ды і формы паўтору: гукавы, лексічны, [[слоўнік/шматзлучнікавасць|шматзлучнікавасць]], шматпрыназоўнікавасць і інш.: За годам год, за родам род,\\ Што хвалі хмар, што плесні вод,\\ Па зменах змен, на ўсход, на сход,\\ За родам род, за годам год.\\ \\ На ўсход, на сход ідзе-брыдзе\\ У чарах-снах, у злыбядзе...\\ Канца ні ў чым, канца нідзе,\\ На ўсход, на сход брыдзе-ідзе.\\ \\ За бытам быт, за стогнам стогн,\\ За смехам смех, за сконам скон,\\ За векам век, за звонам звон,\\ За мглою мгла з усіх старон.\\ \\ Ідзе -брыдзе за следам след,\\ І ноч, і дзень, і цьма, і свет,\\ І песні кліч, і смерці цвет,\\ Ідзе -брыдзе за следам след...