~~META: title = Паэт &keywords = паэт &abstract = Паэт - чалавек, які прысвяціў складанню вершаў сваё жыццё &iftrue = nan ~~ ====== Паэт ====== Паэт (гр. poietes) — тварэц паэзіі, пісьменнік, які піша вершы.\\ Паэты - людзі, якія складанню вершаў прысвяцілі сваё жыццё, — вядомыя былі ў розных народаў свету яшчэ з глыбокай старажытнасці. Яны, як правіла, жылі пры двары нейкага ўладара або вандравалі ад аднаго паселішча да другога і пад гукі музычнага інструмента (кобзы, гусляў, ліры, гітары, дамбры, дутары і г. д.) выконвалі ўласныя ці фальклорныя творы. Гэта - старажытнарускія баяны, [[слоўнік/гусляр|гусляры]], беларускія лірнікі, песняры і [[слоўнік/дудар|дудары]], украінскія [[слоўнік/кабзар|кабзары]] і бандурысты, старажытнагрэцкія рапсоды і аэды, старажытнакельцкія барды, старажытнаскандынаўскія скальды, сярэдневяковыя нямецкія мінезінгеры, мейстэрзінгеры і ваганты, армянскія гусаны, закаўказскія ашугі, казахскія жыршы, узбекскія і туркменскія бахшы, кіргізскія манасчы, сярэднеазіяцкія [[слоўнік/акын|акыны]] і інш. Амаль усе гэтыя паэты былі імправізатарамі, г. зн. хутка, без спецыяльнай падрыхтоўкі маглі складаць і тут жа выконваць вершы ня пэўную тэму. Большасць іх твораў - гэта, па сутнасці, [[слоўнік/экспрoмт|вершы-экспромты]], якія вокамгнення зляталі з вуснаў, але затым шліфаваліся ў працэсе далейшага іх выканання. Пазней, у пісьмовы перыяд нацыянальных літаратур, вандроўныя паэты -сказіцелі ў многіх народаў пачынаюць знікаць, а іх найменні часам становяцца своеасаблівымі тытуламі найбольш адароных паэтаў-прафесіяналяў (баян, пясняр, бард, акын).\\ У сярэднія вякі ў асобных краінах з'явіліся школы, дзе вучылі пісаць вершы. У прыватнасці, у брацкіх школах Беларусі XVІ-XVІІ стст. усіх вучняў навучалі вершаванню. Што датычыць Германіі, то там існавалі цэлыя спецыяльныя цэхавыя школы па падрыхтоўцы мейстэрзінгераў. Тым не менш такое пагалоўнае навучанне вершапісанню не прывяло да рэзкага ўздыму паэзіі, таму што далёка не кожны вершапісец – паэт. Навучыць пісаць вершы можна, бадай, любога чалавека, які валодае адчуваннем моўнага рытму і хаця б асноўнымі звесткамі з тэорыі вершавання. Але каб стаць паэтам - для гэтага трэба мець прыродныя паэтычныя здольнасці.\\ У Беларусі, як і ў некаторых іншых краінах, уведзена ганаровае званне народнага паэта, якое прысвойваецца найлепшым нацыянальным песнярам. Першымі народнымі паэтамі Беларусі сталі [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] (1925) і [[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]] (1926). Затым у розныя гады гэта званне атрымалі [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Пятрусь Броўка]], [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]], [[постаці/максім-танк|Масім Танк]], [[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]], [[постаці/ніл-гілевіч|Ніл Гілевіч]], [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгор Барадулін]]. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-паэт]] * [[творы/янка-купала/эстэтычныя-погляды-янкі-купалы]] * [[ibdc.ped>мясціны-коласа]] * [[ibdc.ped>пімен-панчанка]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]]