~~META: title = Паэтонім &keywords = паэтонім &abstract = Што такое паэтонім? Прыклады паэтонімаў &iftrue = nan ~~ ====== Паэтонім ====== Паэтонім — уласнае імя, выкарыстанае пісьменнікам у яго творы (у назве ці ў самім тэксце).\\ У мастацкіх творах **онімы** (імёны, прозвішчы і мянушкі людзей, геаграфічныя назвы, назвы устаноў, арганізацый і г. д. ), апрача прымет **знака**, якому ўласціва адназначнасць, маюць яшчэ і прыметы вобраза: дапамагаюць тыпізаваць і ахарактарызаваць нейкую з'яву, выявіць адносіны да яе аўтара і апаведача і г. д.\\ У літаратурных творах, у тым ліку паэтычных, нямала прыдуманых паэтонімаў, выкарыстанне якіх абумоўлена рознымі мастацкімі задачамі (нацыянальнай, сацыяльнай і псіхалагічнай характарыстыкай аб'ектаў і прадметаў выяўлення, указаннем на іх важнасць, актуальнасць і інш.). Асобныя паэтонімы не толькі ўваходзяць у тэксты твораў, але становяцца назвамі іх, іх раздзелаў і нават асобных кніг («Янка і свобода», «Тарасова доля», «Украіне» [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], «Чымган», «Янку Купалу», «Маёй Марусі» [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]], «У Луўры», «Перад Джыякондай» [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]], «Азбука Васі Вясёлкіна» [[постаці/васіль-вітка|Васіля Віткі]], «Ясельда» [[творы/яўгенія-янішчыц|Яўгеніі Янішчыц]], «[[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-адам-і-ева|Адам і Ева]]», «Куліна», «[[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-вечалле|Вечалле]]» [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгора Барадуліна]], «Стомленасць Парыжам» [[творы/леанід-дранько-майсюк/творчасць-леаніда-дранько-майсюка|Леаніда Дранько-Майсюка]] і інш.).\\ У творах кожнага значнага паэта выкарыстоўваюцца дзесяткі, нават сотні паэтонімаў. Так, Якуб Колас толькі для найменняў персанажаў ужыў 252 мужчынскія імені і 142 жаночыя, для назваў твораў — звыш 160 паэтонімаў. Пры літаратуразнаўчым аналізе патрэбна звяртаць увагу і на паэтонімы, на якіх нярэдка сыходзяцца асноўныя сэнсавыя вектары твора.