~~META: title = Паэзія &keywords = паэзія &abstract = Паэзія як адзін з тыпаў мастацкага слова &iftrue = nan ~~ ====== Паэзія ====== Паэзія (ад гр. poiesis - творчасць) - адзін з асноўных тыпаў (побач з прозай) мастацтва слова, эмацыянальна-вобразная вершаваная творчасць. Ёй характэрны перш за ўсё павышаная эмацыянальнасць, ужыванне самых смелых тропаў, стылістычных фігур, музычны пачатак.\\ Вершаваны рытм - адзін з магутнейшых узбуджальнікаў эмоцый, таму паэзія карыстаецца звычайна не празаічным спосабам арганізацыі моўнага матэрыялу, а вершаваным. У той жа час нельга змешваць паэзію і верш, для існавання якога дастаткова толькі аднаго рытму. На іх адрозненне ўказваў яшчэ В. Традзьякоўскі: "Тварэнне, домысел і перайменне ёсць душа паэзіі; але верш ёсць мова яе. Паэзія ёсць унутранае ў тых трох, а верш ёсць толькі вонкавае" ("Разважанне пра пачаткі паэзіі і вершаў наогул").\\ Пытанне пра адрозненне паэзіі і проста верша (як рытмічна арганізаванай, рыфмаванай вершаванай мовы) актуальнае і для нашага часу. Так, А. Фадзееў з усёй характэрнай для яго настойлівасцю падкрэсліваў, што "не ўсялякія вершы паэтычныя. Адных толькі рыфмаў, нават надзвычай тэхнічна дасканалых, мала для таго, каб напісаныя радкі сталі паэзіяй". А. Твардоўскі таксама размяжоўваў проста вершы і "вершы ў сэнсе паэзіі", або ўласна паэзію. У паэзіі слова, у адрозненне ад прозы, не абазначае якое-небудзь паняцце, я перш-наперш выяўляе пачуццё, думку. Гегель бачыў адрозненне паэзіі ад прозы ў тым, што "ў прозе выдзяляецца не вобраз, а сэнс як такі, які становіцца зместам", у той жа час "паэзія павінна весці ў другую стыхію - у выяўленне самога зместу ці ў іншыя роднасныя з'явы ("Эстэтыка").\\ У паэзіі само гучанне слова становіцца сродкам выяўлення. Таму па-за словам твор паэзіі не можа існаваць, яго нельга пераказаць іншымі словамі, можна толькі перадаць агульнае ўражанне ад яго. Рух слоў у вершы, іх узаемадзеянне і супастаўленне ў "сілавым полі" рытму і рыфмы, выразнае выяўленне гукавога боку мовы, узаемадзеянне рытмічнага і гукавога ладу і г. д. абумоўліваюць вялікія сэнсава-вобразныя мажлівасці паэзіі, невядомыя прозе. Увогуле ж для паэзіі характэрна тое, што характэрна для мастацкай літаратуры ў цэлым.\\ Гісторыя беларускай паэзіі бярэ пячатак з фальклору (песні, балады, [[слоўнік/замова|замовы]]). Пісьмовая паэзія пачынаецца вершамі Францыска Скарыны (пачатак XVІ ст.). Яе развівалі ў сярэднія вякі Мікола Гусоўскі, А. Рымша, Я. К. Пашкевіч, С. Полацкі і інш., у XІX ст. - аўтары [[слоўнік/ананім|ананімных]] паэм "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе", [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/аляксандр-рыпінскі|Аляксандр Рыпінскі]], [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/паўлюк-багрым|Паўлюк Багрым]], [[постаці/ян-чачот|Ян Чачот]], [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля|Уладзіслаў Сыракомля]], [[постаці/вінцэнт-дунін-марцінкевіч|Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]], [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішак Багушэвіч]], [[постаці/адам-гурыновіч|Адам Гурыновіч]], [[творы/янка-лучына/творчасць-янкі-лучыны|Янка Лучына]] і інш.\\ Пачынальнікі сучаснай беларускай паэзіі - [[постаці/янка-купала|Янка Купала]], Якуб Колас, [[постаці/максім-багдановіч|Максім Багдановіч]], [[постаці/алаіза-пашкевіч-цётка|Цётка]], [[постаці/алесь-гарун|Алесь Гарун]], [[постаці/змітрок-бядуля|Змітрок Бядуля]].\\ Асаблівага развіцця беларуская паэзія, як і ўся літаратура, дасягнула ў XX ст. Яшчэ ў даваенны час у творчасці [[постаці/цішка-гартны|Цішкі Гартнага]], [[постаці/міхась-чарот|Міхася Чарота]], [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзіміра Дубоўкі]], [[постаці/язэп-пушча|Язэпа Пушчы]], [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрата Крапівы]], [[постаці/уладзімір-жылка|Уладзіміра Жылкі]], У. Xадыкі, А. Александровіча і інш. таленавіта заявілі пра сябе розныя жанры і віды лірыкі, былі абжытыя некаторыя цвёрдыя формы верша. У пасляваенны час на новую вышыню беларускую паэзію узнялі [[постаці/максім-танк|Максім Танк]], [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]], [[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]], [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Пятрусь Броўка]], [[постаці/анатоль-вялюгін|Анатоль Вялюгін]], А. Зарыцкі, [[постаці/алесь-звонак|Алесь Звонак]], А. Русецкі, [[постаці/сяргей-грахоўскі|Сяргей Грахоўскі]], [[постаці/ніл-гілевіч|Ніл Гілевіч]], [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгор Барадулін]], [[постаці/генадзь-бураўкін|Генадзь Бураўкін]], Анатоль Вярцінскі, [[постаці/васіль-зуёнак|Васіль Зуёнак]], [[постаці/янка-сіпакоў|Янка Сіпакоў]], Алесь Разанаў і інш. Сучасная беларуская паэзія сваімі лепшымі творчымі здабыткамі дасягае еўрапейскага ўзроўню, пра што сведчаць пераклады яе на многія мовы народаў свету.\\ У пераносным сэнсе паэзія - незвычайная, асаблівая прыгажосць прадметаў і з'яў у жыцці і мастацтве (паэзія прыроды, працы, кахання і г. д.). l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-паэзія-яе-тэмы-і-воб]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-паэзія-беларусі]]