слоўнік:пастараль
Гэта старая версія дакумента!
Пастараль
Пастараль (ад лац. pastoralіs — пастушыны) — жанравая разнавіднасць букалічнай паэзіі; невялікі лірычны твор, у якім ідэалізавана малявалася жыццё пастухоў і пастушак.
Пастараль узнікла ў антычнай літаратуры. У XVІ—XVІІІ стст. пашырылася ў шэрагу літаратур Заходняй Еўропы і Расіі. Ідэалізацыя нялёгкага вясковага жыцця, адмаўленне сацыяльных супярэчнасцей у вёсцы, псеўдапачуццёвасць і г. д. прывялі да адмірання пастаралі як жанру.
Рыгор Крушына - Пастараль
Падобныя старонкі
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-пастараль
слоўнік/пастараль.1755861245.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1