~~META: title = Парцэляцыя &keywords = парцэляцыя &abstract = Што такое парцэляцыя? Прыклады выкарыстання парцэляцыі &iftrue = nan ~~ ====== Парцэляцыя ====== Парцэляцыя (ад франц. parceller — падзяляць на дробныя часткі) — такі падзел сказа паўзамі (а на пісьме — кропкамі) на інтанацыйна-сэнсавыя моўныя адзінкі, пры якім змест выказвання раскрываецца з усіх гэтых адзінак, размешчаных адна за адной. Напрыклад: «Тое, што выспела ў ім, ён выказаў. Далейшае ж было вельмі цьмяным. Трэба было разабрацца, падумаць. А думалася цяжка. У галаве не было яснасці. Цяжка, горача біла ў скроні» ([[постаці/іван-мележ|Іван Мележ.]] [[творы/іван-мележ/палеская-хроніка-завеі-снежань-частка-тр|«Завеі, снежань»]])\\ Парцэляцыю, у прыватнасці, выкарыстаў [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]] у [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-балада-аб-чатырох-заложн|«Баладзе аб чатырох заложніках»]]: Іх вядуць па жытняй сцяжынцы.\\ Чатырох.\\ Пад канвоем.\\ З дому.\\ Чатырнаццаць старэйшай дзяўчынцы,\\ Тры гады хлапчуку малому.