Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:партрэт

Гэта старая версія дакумента!


Партрэт

Партрэт (франц. portrait) — апісанне знешняга выгляду, адзення, рухаў, позы літаратурнага персанажа.
Партрэт — адзін з галоўнейшых сродкаў індывідуалізацыі і тыпізацыі вобраза-персанажа. Партрэт у літаратурным творы залежыць ад метаду літаратурнага (абстрагавана-«размыты» партрэт у рамантыкаў, дакладны, канкрэтны — у рэалістаў), стылю пісьменніка (у адным выпадку партрэт даецца адразу і цалкам, у другім — паступова, асобнымі штрыхамі і г. д.). Так, Васіль Быкаў у аповесці «Знак бяды» падае толькі асобныя рысы партрэту Сцепаніды і Петрака: «Хустка з'ехала набок, на лбе тырчэла сіваватая пасма валасоў» (Сцепаніда); «Пятрок падняў ад газнічкі немалады, зморшчаны і зашчацінены твар… Дробны дождж сыпаўся на яго лысаватую, з рэшткай сівых валасоў галаву».
Нярэдка пэўныя знешнія дэталі партрэту (найчасцей вочы, рукі, адзенне) характарызуюць унутраны свет персанажа. Такі псіхалагічны партрэт сустракаецца ў большасці сучасных эпічных і ліра-эпічных твораў. [«зыркія ўчэпістыя вочы Гужа на тоўстым ад'едзеным твары» (Васіль Быкаў. «Знак бяды»)].
Другая асаблівасць сучаснага літаратурнага партрэту — ён даецца ў дынаміцы, развіцці, змяненні. Такія партрэты ў творах Вячаслава Адамчыка, Віктара Казько, А. Кудраўца, Івана Пташнікава і інш.

Падобныя старонкі

  • партрэт-першадрукара
  • партрэт-на-сцяне
слоўнік/партрэт.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki