~~META: title = Партрэт &keywords = партрэт &abstract = Партрэт літаратурнага персанажа &iftrue = nan ~~ ====== Партрэт ====== Партрэт (франц. portrait) — апісанне знешняга выгляду, адзення, рухаў, позы літаратурнага персанажа.\\ Партрэт — адзін з галоўнейшых сродкаў індывідуалізацыі і тыпізацыі вобраза-персанажа. Партрэт у літаратурным творы залежыць ад метаду літаратурнага (абстрагавана-"размыты" партрэт у рамантыкаў, дакладны, канкрэтны — у рэалістаў), стылю пісьменніка (у адным выпадку партрэт даецца адразу і цалкам, у другім — паступова, асобнымі штрыхамі і г. д.). Так, [[постаці/васіль-быкаў|Васіль Быкаў]] у аповесці "Знак бяды" падае толькі асобныя рысы партрэту Сцепаніды і Петрака: "Хустка з'ехала набок, на лбе тырчэла сіваватая пасма валасоў" (Сцепаніда); "Пятрок падняў ад газнічкі немалады, зморшчаны і зашчацінены твар... Дробны дождж сыпаўся на яго лысаватую, з рэшткай сівых валасоў галаву".\\ Нярэдка пэўныя знешнія дэталі партрэту (найчасцей вочы, рукі, адзенне) характарызуюць унутраны свет персанажа. Такі псіхалагічны партрэт сустракаецца ў большасці сучасных эпічных і [[слоўнік/ліра-эпічныя-жанры|ліра-эпічных]] твораў. ["зыркія ўчэпістыя вочы Гужа на тоўстым ад'едзеным твары" (Васіль Быкаў. "Знак бяды")].\\ Другая асаблівасць сучаснага літаратурнага партрэту — ён даецца ў дынаміцы, развіцці, змяненні. Такія партрэты ў творах [[постаці/вячаслаў-адамчык|Вячаслава Адамчыка]], [[постаці/віктар-казько|Віктара Казько]], А. Кудраўца, [[творы/іван-пташнікаў/творчасць-івана-пташнікава|Івана Пташнікава]] і інш. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>партрэт-першадрукара]] * [[ibdc.ped>партрэт-на-сцяне]]