Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:паронімы

Гэта старая версія дакумента!


Паронімы

Паронімы (ад грэч. para — каля і onyma — імя) — словы, блізкія па гучанні, але розныя па значэнні (карыслівасць — карыснасць, лёс — лес, цэзура — цэнзура, жаль — жар, боль — бой). Вобразатворчая «праца» паронімаў добра выяўляецца ў сатырычнай паэзіі, у прыватнасці, у эпіграмах:

А вось і Ачасан… ачэсан, ды не дужа;
Дзе б ён ні сеў, заўсёды сядзе ў лужу.
(Якуб Колас)

У вернасці кляўся
Адной толькі
Кляўзе.
(Рыгор Барадулін)


Нярэдка паронімы вызначаюць сэнсавую сутнасць рыфмы:

Дзе на месцы палацяў
будуюцца ў спешцы палацы,
заіскрылася песня
расінкай на елачнай лапцы —
скрыпяць мае лапці…
(Данута Бічэль. Фальклор)


Здараецца, верш цалкам «трымаецца» на паронімах («Даўганосы сон» Рыгора Барадуліна, «Паэзія» Леаніда Галубовіча і інш.).

слоўнік/паронімы.1755861245.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki