~~META: title = Паронімы &keywords = паронім &abstract = Што такое паронім? Прыклады паронімаў &iftrue = nan ~~ ====== Паронімы ====== Паронімы (ад грэч. para — каля і onyma — імя) — словы, блізкія па гучанні, але розныя па значэнні (карыслівасць — карыснасць, лёс — лес, цэзура — цэнзура, жаль — жар, боль — бой). Вобразатворчая «праца» паронімаў добра выяўляецца ў сатырычнай паэзіі, у прыватнасці, у [[слоўнік/эпіграма|эпіграмах]]: А вось і Ачасан... ачэсан, ды не дужа;\\ Дзе б ён ні сеў, заўсёды сядзе ў лужу.\\ ([[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]])\\ \\ У вернасці кляўся\\ Адной толькі\\ Кляўзе.\\ ([[постаці/рыгор-барадулін|Рыгор Барадулін]]) \\ Нярэдка паронімы вызначаюць сэнсавую сутнасць рыфмы: Дзе на месцы палацяў\\ будуюцца ў спешцы палацы,\\ заіскрылася песня\\ расінкай на елачнай лапцы —\\ скрыпяць мае лапці...\\ (Данута Бічэль. [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-фальклор|Фальклор]]) \\ Здараецца, верш цалкам «трымаецца» на паронімах («[[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-даўганосы-сон|Даўганосы сон]]» [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгора Барадуліна]], [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-верш-паэзія|«Паэзія»]] [[творы/леанід-галубовіч/творчасць-леаніда-галубовіча|Леаніда Галубовіча]] і інш.).