слоўнік:парнас
Гэта старая версія дакумента!
Парнас
Парнас — гара ў Грэцыі, на якой, паводле старагрэчаскай міфалогіі, жылі бог сонца, мудрасці і мастацтваў Апалон, бог вінаградарства і вінаробства Дыяніс і музы. З часам Парнас стаў сімвалізаваць месца пражывання выдатных паэтаў, а выраз «узысці на Парнас» набыў значэнне «стаць сапраўдным паэтам».
У беларускай літаратуры XІX ст. вядомасць набыла паэма 'Тарас на Парнасе«. Праўда, у ёй намаляваны не Парнас, я Алімп, дзе жылі багі на чале з Зеўсам.
Падобныя старонкі
- вобраз-палясоўшчыка-тараса-ў-паэме-тарас
слоўнік/парнас.1755963638.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin