~~META: title = Парадокс &keywords = парадокс &abstract = Што такое парадокс? Прыклады выкарыстання парадокса ў беларукай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Парадокс ====== Парадокс (ад грэч. paradoxos — нечаканы) — своеасаблівае выказванне-меркаванне, якое рэзка разыходзіцца з агульнапрынятым поглядам, супярэчыць (часам толькі вонкава) здароваму сэнсу. Ужываецца звычайна для таго, каб звярнуць увагу на выказаную думку, завастрыць яе, нярэдка з гумарыстычным адценнем.\\ Парадокс блізкі да такіх форм выказвання, як [[слоўнік/афарызм|афарызм]], [[слоўнік/каламбур|каламбур]], [[слоўнік/аксюмаран|аксюмаран]]. Парадокс сустракаецца ў [[слоўнік/прыказка|прыказках]]: «Цішэй едзеш — далей будзеш».\\ У беларускай паэзіі парадокс знаходзім, напрыклад, у вершы [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]] «Ты і я...»: Як мне здужаць ураган і вецер,\\ Вечны мой, зацяты, страшны бой?\\ Як мне, моцнаму, пражыць на свеце\\ Без цябе танюткай і слабой?