~~META: title = Пантум &keywords = пантум &abstract = Што такое пантум? Асаблівасці пантума &iftrue = nan ~~ ====== Пантум ====== Пантум — [[слоўнік/від-верша|від верша]], у якім другі і чацвёрты радкі папярэдняга [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|катрэна]] паўтараюцца як першы і трэці радкі кожнага наступнага чатырохрадкоўя. Заканчваецца пантум звычайна першым радком першага катрэна.\\ У еўрапейскую вершатворчасць пантум прыйшоў з малайскай паэзіі. Ім карысталіся Ш. Бадлер, М. Гумілёў. Спробу ўвесці пантум у беларускую паэзію зрабіў У. Клішэвіч («Трыпціх», 1944): Устала сонца рана над ракою,\\ П’юць срэбра водаў ці ха прамяні.\\ Зямля прачнулася ад соннага спакою,\\ Высока ў небе жаўранак звініць.\\ \\ П’юць срэбра водаў ці ха прамяні,\\ Гарыць рака агністым пералівам,\\ Высока ў небе жаўранак звініць\\ Сваёю ранняй песняю шчаслівай.\\ \\ Гарыць рака агністым пералі вам,\\ І новы дзень — жыцця святы прыход —\\ Сваёю дзіўнай песняю шчаслівай\\ Зямля спаткала сонечны усход.