~~META: title = Пантарыфма &keywords = пантарыфма, пантарым &abstract = Што такое пантарыфма? Асаблівасці і прыклады ўжывання пантарыфмы &iftrue = nan ~~ ====== Пантарыфма ====== Пантарыфма (ад грэч. panta — усе і rhythmos — суразмернасць) — рыфма, заснаваная на сугучнасці не толькі канцавых, а і ўсіх слоў вершаваных радкоў: Ой, кум куму ў агародчык вядзе,\\ Ой, кум куме агурочак дае.\\ (Народная песня) \\ Часцей за ўсё пантарыфма яднае не ўсе радкі вершаванага твора, а толькі некаторыя. Пры гэтым вершарады, як правіла, разбіваюцца графічна на некалькі радкоў, што яшчэ больш падкрэслівае асобныя рыфмы.\\ Вось прыклад пантарыфма ў вершы [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]] «[[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-над-брацкай-магілай|Над брацкай магілай]]»: Там жаўцеюць\\ Прыгожыя\\ Краскі\\ За вёскай у лузе...\\ Там ржавеюць\\ Варожыя\\ Каскі,\\ Нібы ў Беларусі. \\ Да пантарыфмы звяртаюцца [[постаці/васіль-вітка|Васіль Вітка]] («Беларуская калыханка»), [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгор Барадулін]] («Журба вясла») і іншыя беларускія паэты. Верш, цалкам напісаны з выкарыстаннем пантарыфмы, называецца **пантарымам**.