~~META: title = Памфлет &keywords = памфлет &abstract = Што такое памфлет? Асаблівасці памфлета &iftrue = nan ~~ ====== Памфлет ====== Памфлет (ад франц. pame feuillet — лятучы лісток) — празаічны або вершаваны твор сатырычнага, выкрывальнага зместу, які мае на мэце вострае высмейвание пэўнай адмоўнай грамадскай з’явы. Часцей за ўсё гэта выкрыццё непрыймальнага, варожага пісьменніку палітычнага ладу або канкрэтных яго прадстаўнікоў.\\ У беларускай літаратуры гэты жанр знаходзім у [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрата Крапівы]] («Кат у няміласці», «Майстры крывавага джазу»), [[постаці/кузьма-чорны|Кузьмы Чорнага]] («Кат у белай манішцы», «Далікацтва каля вісельні»).\\ Памфлет — жанр [[слоўнік/публіцыстыка|публіцыстычны]]. Ён па асаблівасцях будовы, спосабу тыпізацыі жыццёвых з’яў блізкі да [[слоўнік/нарыс|нарыса]]. Памфлет — гэта па сутнасці сатырычны нарыс. Акрамя таго, трэба мець на ўвазе, што памфлет можа выступаць і ў форме іншых жанраў, напрыклад асаблівасцямі памфлета можа валодаць сатырычная камедыя. Памфлетны характар могуць мець асобныя замалёўкі грамадскага жыцця ці вобразы ў рамане, паэме і г. д.