~~META: title = Памер вершаваны &keywords = памер, вершаваны &abstract = Вершаваны памер паказвае колькасць і характар стопаў у вершаваных радках. Узаемасувязь памера вершаванага і рытма верша &iftrue = nan ~~ ====== Памер вершаваны ====== Памер вершаваны — паняцце, якое ўжываецца найчасцей для вызначэння рытмічнай канвы метрычнага верша і паказвае колькасць і характар стопаў у вершаваных радках (трохстопны [[слоўнік/амфібрахій|амфібрахій]], пяцістопны [[слоўнік/ямб|ямб]] і г. д.).\\ Асобныя памеры ў антычнай і сілаба-танічнай сістэмах вершавання маюць свае назвы — [[слоўнік/гекзаметр|гекзаметр]], [[слоўнік/пентаметр|пентаметр]], [[слоўнік/александрыйскі-верш|александрыйскі верш]] і інш.\\ У сілабічнай сістэме вершавання памер вызначаецца колькасцю складоў у вершаваных радках (дзесяціскладовік, [[слоўнік/трынаццаціскладовік|трынаццаціскладовік]] і г. д.).\\ У сілаба-тоніцы адрозніваюць [[слоўнік/двухскладовыя-памеры|двухскладовыя памеры]], у аснове якіх - пэўная колькасць ямбаў і [[слоўнік/харэй|харэяў]], і [[слоўнік/трохскладовыя-памеры|трохскладовыя]], што ўлічваюць колькасць [[слоўнік/дактыль|дактыляў]], амфібрахіяў і [[слоўнік/анапест|анапестаў]].\\ У апошні час тэрмін "памер верша" прымяняецца і для характарыстыкі асноўных рытмічных асаблівасцей дысметрычнага верша — акцэнтна-складовага, дольніка, тактавіка, акцэнтнага, або чыста танічнага (двухакцэнтны [[слоўнік/пяціскладовік|пяціскладовік]], чатырохіктны дольнік, трохіктны тактавік, трохакцэнтны верш і г. д.).\\ Некаторыя даследчыкі лічаць, што "памеры ёсць і ў свабодным вершы, толькі мы іх не ведаем" (М. Гаспараў).\\ Колькасць і характар памераў, якімі карыстаецца паэт, дае пэўнае ўяўленне пра рытмічнае багацце яго творчасці. Па падліках І. Ралько, [[постаці/максім-багдановіч|Максім Багдановіч]] карыстаўся 101 памерам, з якіх ямбічных — 26, харэічных — 22, анапестычных — 13, дактылічных - 10 і амфібрахічных — 7. На сілаба-танічную сістэму вершавання ў творчасці аўтара "Вянка" прыпадае 78 памераў, а на ўсе астатнія формы верша — 23 памеры. Такая шматлікасць вершаваных памераў у вялікай ступені прадвызначыла рытмічную разнастайнасць яго паэзіі (гл. [[слоўнік/рытм|рытм]]), паколькі вершаваны памер і канкрэтны рытм верша цесна ўзаемазвязаны. Абумоўлены паэтычным зместам рытм увасабляецца ў вершаваным памеры. У сваю чаргу вершаваны памер, як адзін з дзейсных [[слоўнік/рытмастваральныя-кампаненты|рытмастваральных кампанентаў]] метрычнага верша, актыўна ўплывае на рытм, а тым самым і на змест паэтычнага твора. Маючы ўсё гэта на ўвазе, А. Твардоўскі падкрэсліваў: "Я б нават так сказаў, што дакладна адгадаць, якім памерам пра што пісаць, — гэта ўсё роўна, што напісаць рэч напалову". ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/двухскладовыя-памеры]] * [[слоўнік/трохскладовыя-памеры]]