~~META: title = Паліндром &keywords = паліндром &abstract = Паліндром як літаратурная гульня. Асаблівасці паліндрома &iftrue = nan ~~ ====== Паліндром ====== Паліндром (гр. polindromeo — той, хто вяртаецца), або пярэварацень — літаратурны твор, радкі якога прачытваюцца не толькі злева направа, але і справа налева, захоўваючы той самы сэнс. Засноўваецца на паліндрамічных магчымасцях асобных слоў (тут, боб) ці выразаў (бурт труб; Аліса касіла, а Ліза вазіла).\\ Паліндром — своеасаблівая літаратурная гульня, якая выяўляе магчымасці пэўнай нацыянальнай мовы і ступень валодання гэтай мовай самім вершапісцам. У беларускай паэзіі быў пашыраны асабліва ў часы [[слоўнік/барока|барока]], у тым ліку ў творчасці [[творы/іншае/сімяон-полацкі|Сімяона Полацкага]]. У пасляваенны час адрадзіўся ў паэзіі [[постаці/рыгор-крушына|Рыгора Крушыны]]. Вось, у прыватнасці, яго "Паліндром" (1975): Я — сіла. Маліся!\\ Міла палім.\\ Тонкі кнот...\\ Толам умалот.\\ \\ Я — сіла. Маліся!\\ На гару — гураган.\\ Ура! Зару —\\ На барабан.\\ Паэт В. Жыбуль стварыў першую беларускую паэму-паліндром. "Рогі гор" і апавяданне-паліндром "Хам у думах".