~~META: title = Паланізмы &keywords = паланізм &abstract = Паланізмы і іх ўжыванне ў беларускай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Паланізмы ====== Паланізмы — словы або выразы, запазычаныя з польскай мовы.\\ Такіх слоў у беларускай мове даволі шмат з той прычыны, што яна развівалася ў суседстве з польскай мовай. Большасць з іх увайшла ў слоўнік беларускай мовы і зараз нічым не адрозніваецца ад уласна беларускіх слоў (торба, лічба, зброя, рахунак, кошт, марна, здрада). Аднак у мастацкіх творах нярэдка ўжываюцца з пэўнай выяўленчай мэтай словы з польскай мовы, якія захоўваюць адзнакі свайго паходжання. Значную колькасць такіх слоў знаходзім у творах [[творы/вінцэнт-дунін-марцінкевіч/творчасць-вінцэнта-дуніна-марцінкевіча|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], [[творы/францішак-багушэвіч/творчасць-францішка-багушэвіча|Францішка Багушэвіча]] і іншых беларускіх пісьменнікаў XIX ст. Тлумачыцца такая акалічнасць недастатковай распрацаванасцю слоўніка беларускай літаратурнай мовы ў тыя часы. Так, у паэме [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішка Багушэвіча]] сустракаем словы: марац (сакавік), трэйчы (тройчы), лэб (лоб), прэндка (хутка), чварты (чацвёрты), шчэры (шчыры) і г. д.\\ Паланізмы ўжываюцца нярэдка ў сатырычных або гумарыстычных творах, напрыклад у вершы [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрата Крапівы]] «Ад пачосткі ныюць косткі».