~~META: title = Падтэкст &keywords = падтэкст &abstract = Што такое падтэкст? Выкарыстанне падтэксту ў літаратурных творах &iftrue = nan ~~ ====== Падтэкст ====== Падтэкст — глыбінны, прыхаваны сэнс якога-небудзь выказвання ці твора ў цэлым.\\ Падтэкст ляжыць у аснове [[слоўнік/эзопава-мова|эзопавай мовы]], [[слоўнік/іронія|іроніі]], [[слоўнік/алегорыя|алегорыі]], без яго нельга ўявіць [[слоўнік/байка|байку]], [[слоўнік/прытча|прытчу]]. Разам з тым падтэкст шырока выкарыстоўваецца ў драматургіі і тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле К. Станіслаўскага, часта «адчуваюць і думаюць не тое, што гавораць», а таксама ў паэзіі (напрыклад, творчасць [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] апошніх дзесяцігоддзяў), прозе (так званы «прынцып айсберга» [[творы/эрнэст-хэмінгуэй|Эрнэста Хемінгуэя]], калі чытач павінен дадумваць тое, пра што вельмі скупа паведаў пісьменнік). Вось невялікі верш-замалёўка В. Шніпа «Вярба» з багатым падтэкстам: Ляжыць на вуліцы вярба —\\ Як трэску расшчапіў пярун.\\ Спыніўся ля вярбы Антось:\\ — Яе на дровы забяру.\\ — Вярбу мой бацька пасадзіў, —\\ Суседка шпарка падышла.\\ — Твайго шчэ бацькі не было,\\ А ўжо тады вярба была.\\ Каля вярбы перабылі\\ Усе вяскоўцы за паўдня.\\ Апошнім дзед Iгнат прыйшоў\\ I шапку зняў.