~~META: title = Падваенне &keywords = падваенне &abstract = Падваенне як стылістычны прыём у паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Падваенне ====== Падваенне — стылістычны прыём паўтарэння ў вершаваным радку тых самых слоў або словазлучэнняў, галоўных ці даданых членаў сказа.\\ Падваенне дапамагае ўзмацніць эмацыянальны напал выказвання, завастрыць увагу на пэўным дзеянні, з’яве або прадмеце. Яно характэрна як для [[слоўнік/фальклор|фальклору]], так і для пісьмовай літаратуры.\\ Можа знаходзіцца ў пачатку, сярэдзіне і ў канцы вершаваных радкоў: Пайдзі, пайдзі, татачку, з касою,\\ Скасі, скасі рутачку з расою.\\ Паедзь, паедзь, братачку, з вазочкам,\\ Звязі, звязі рутачку з пясочкам.\\ (Народная песня)\\ \\ Людзі, людзі!\\ Прад вамі нізка, нізка хілюся,\\ Бо адна я — нішто.\\ ([[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш|Ніна Мацяш]]) \\ Арыгінальныя падваенні, да таго ж спалучаныя трайнымі пачатковымі рыфмамі, надаюць адметны інтанацыйна-рытмічны малюнак вершу [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Петруся Броўкі]]: Чырваніць, чырваніць, чырваніцца рабіна,\\ На лясы, на лясы паплыла павуціна,\\ Галасы, галасы— ветравыя спяванкі,\\ Верасы, верасы вераснёвага ранку.\\ \\ Адцвілі, адцвілі, абсыпаюцца кветкі,\\ Што кажы, не кажы, засынаюць палеткі,\\ У цішы, у цішы гай стаіўся пахмуры,\\ А ў душы, а ў душы не сцішаецца бура. \\ У вершы Петруся Броўкі «Пахне чабор» падвоены выраз заканчвае сабой усе пяць строфаў, становячыся рэфрэнам. Дарэчы, падваенне — адна з характэрных асаблівасцей паэтыкі Петруся Броўкі (вершы «Жорны», «[[творы/пятрусь-броўка/пятрусь-броўка-а-ты-ідзі|...А ты ідзі!]]» і інш.).