Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:паданне

Гэта старая версія дакумента!


Паданне

Паданне — вуснае празаічнае народнае апавяданне, у якім ад імя сведкі або ўдзельніка падзей расказваецца пра розныя цікавыя жыццёвыя з’явы, падзеі або пра выдатных людзей, іх учынкі, подзвігі.
Паданне па форме і зместу блізкае да легенды, аднак у адрозненне ад легенды яно пазбаўлена фантастычнага, чарадзейнага элемента.
Многія паданні сталі асновай для стварэння літаратурных твораў (раннія паэмы Янкі Купалы «Нікому», «Адплата кахання», «Зімою»), асобныя з іх у перапрацаваным выглядзе ўводзяцца ў тэкст літаратурных твораў, напрыклад у другой частцы трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» (аповесць «У глыбі Палесся») прыводзіцца паданне пра Яшукову гару.

Падобныя старонкі

слоўнік/паданне.1755964412.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki