~~META: title = Паданне &keywords = паданне &abstract = Што такое паданне? Адрозненне падання ад легенды &iftrue = nan ~~ ====== Паданне ====== Паданне — вуснае празаічнае народнае апавяданне, у якім ад імя сведкі або ўдзельніка падзей расказваецца пра розныя цікавыя жыццёвыя з’явы, падзеі або пра выдатных людзей, іх учынкі, подзвігі.\\ Паданне па форме і зместу блізкае да [[слоўнік/легенда|легенды]], аднак у адрозненне ад легенды яно пазбаўлена фантастычнага, чарадзейнага элемента.\\ Многія паданні сталі асновай для стварэння літаратурных твораў (раннія паэмы [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] «Нікому», «Адплата кахання», «Зімою»), асобныя з іх у перапрацаваным выглядзе ўводзяцца ў тэкст літаратурных твораў, напрыклад у [[творы/якуб-колас/трылогія-на-ростанях-кніга-другая-у-глыб-116|другой частцы трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» (аповесць «У глыбі Палесся»)]] прыводзіцца паданне пра Яшукову гару. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>запаветны-куточак]] * [[слоўнік/легенда]]