~~META: title = Няўласна-простая мова &keywords = няўласна-простая, мова &abstract = Што такое няўласна-простая мова? &iftrue = nan ~~ ====== Няўласна-простая мова ====== Няўласна-простая мова — своеасаблівы прыём апавядання, у якім спалучаюцца мова аўтара і мова героя. Апавяданне вядзе аўтар, але ў гэтае апавяданне як бы ўрываецца голас героя, аўтар пачынае гаварыць словамі героя, думаць і выказваць пачуцці так, як гэта рабіў бы герой. Напрыклад, у рамане «[[творы/іван-мележ/васіль-дзяцел-і-ганна-чарнушка-як-мастац|Людзі на балоце]]» [[постаці/іван-мележ|Iван Мележ]] з дапамогай няўласна-простай мовы раскрывае душэўны стан, думкі і паводзіны Васіля, калі ён пачуў, што банда Маслака разгромлена:\\ Васіль аж перастаў дыхаць: вось дык навіна! Вестку гэтую чуў ён упершыню, чуткі неяк абышлі яго, і навіна ўразіла хлопца не-звычайна. I як яна магла не ўразіць, калі столькі пакутаваў з-за гэтай поскудзі з абрэзамі, калі яна, можна сказаць, свет яму закрыла! Даскакаліся, значынна, гады! Атрымалі сваё! Тут жа ўслед за радасцю паявілася клопатнае: а можа яны і пра Курані, пра яго што гаварылі? ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/аўтарская-мова]] * [[слоўнік/эзопава-мова]] * [[слоўнік/вершаваная-мова]] * [[слоўнік/літаратурная-мова]] * [[слоўнік/мова-мастацкай-літаратуры]]