~~META: title = Нарыс &keywords = нарыс &abstract = Нарыс як мастацка-дакументальнае апавяданне. Нарыс у беларускай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Нарыс ====== Нарыс — невялікі дакументальна-мастацкі аповед, у якім апісаны падзеі, што сапраўды толькі што або нядаўна здарыліся ў жыцці, а персанажы маюць рэальных [[слоўнік/прататып|прататыпаў]] і выступаюць пад сваімі прозвішчамі. Іншымі словамі, нарыс — гэта мастацка-дакументальнае або дакументальна-мастацкае апавяданне.\\ Нарадзіўся нарыс у Англіі ў ХVІІІ ст. Асобныя пісьменнікі пачыналі сваю літаратурную кар'еру менавіта з нарысаў (Чарльз Дзікенс, Анарэ дэ Бальзак, І. Тургенеў і інш.).\\ Вядомыя нарысы ўкраінскіх і рускіх пісьменнікаў І. Нячуя-Лявіцкага ("На Дняпры"), Панаса Мірнага ("Падарожжа ад Палтавы да Гадзячага") М. Кацюбінскага ("На крылах песні"), К. Паўстоўскага ("Близкие и далёкие"), У. Салаухіна ("Лад") і інш.\\ Распаўсюджаны нарыс і ў беларускай літаратуры ("Вачыма друга" [[постаці/янка-брыль|Янкі Брыля]], "Споведзь сэрца" А. Бялевіча, "Дзівасіл" В. Палтаран, "Па зялёную маланку" Янкі Сіпакова і інш.). l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-караткевіч/нарысы-і-эсэ-уладзіміра-караткевіча]]