Навукова-фантастычная літаратура

Навукова-фантастычная літаратура - сукупнасць літаратурных твораў, сюжэты якіх звязаны з вырашэннем нейкіх нерэальных цяпер, а магчыма і ў будучым, навуковых ці тэхнічных праблем (пранікненне ў цэнтр зямлі, падарожжа ў мінулы час, сувязь з незямнымі цывілізацыямі і г. д.).
Для навукова-фантастычнай літаратуры, як і для мастацкай літаратуры ўвогуле, галоўнае — выяўленне ўнутранага свету чалавека. Разам з тым такая літаратура прымушае задумвацца і над некаторымі нявырашанымі навуковымі праблемамі, падштурхоўвае тэхнічную думку. Адсюль — працяглы поспех твораў Ж. Верна («З гарматы на Месяц»), Г. Уэлса («Машына часу», «Чалавек-невідзімка»), А. Талстога («Гіпербалоід інжынера Гарына»), У. Обручава («Зямля Саннікава»), А. Бяляева («Чалавек-амфібія») і інш.
У беларускай навукова-фантастычнай літаратуры здабыткаў значна менш. З яе стваральнікаў можна назваць Янку Маўра («Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»), М. Гамолку («Цытадэль неба»), У. Шыціка («Апошняя арбіта»), Паўла Місько («Эрпіды на планеце Зямля») і некаторыя інш.
Кандрат Крапіва напісаў арыгінальную фантастычную камедыю «Брама неўміручасці», у аснове сюжэта якой — вынаходства лекаў ад смерці.