~~META: title = Навукова-фантастычная літаратура &keywords = навукова-фантастычная, літаратура &abstract = Асаблівасці навукова-фантастычнай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Навукова-фантастычная літаратура ====== Навукова-фантастычная літаратура - сукупнасць літаратурных твораў, сюжэты якіх звязаны з вырашэннем нейкіх нерэальных цяпер, а магчыма і ў будучым, навуковых ці тэхнічных праблем (пранікненне ў цэнтр зямлі, падарожжа ў мінулы час, сувязь з незямнымі цывілізацыямі і г. д.).\\ Для навукова-фантастычнай літаратуры, як і для мастацкай літаратуры ўвогуле, галоўнае — выяўленне ўнутранага свету чалавека. Разам з тым такая літаратура прымушае задумвацца і над некаторымі нявырашанымі навуковымі праблемамі, падштурхоўвае тэхнічную думку. Адсюль — працяглы поспех твораў Ж. Верна ("З гарматы на Месяц"), Г. Уэлса ("Машына часу", "Чалавек-невідзімка"), А. Талстога ("Гіпербалоід інжынера Гарына"), У. Обручава ("Зямля Саннікава"), А. Бяляева ("Чалавек-амфібія") і інш.\\ У беларускай навукова-фантастычнай літаратуры здабыткаў значна менш. З яе стваральнікаў можна назваць [[постаці/янка-маўр|Янку Маўра]] ("Фантамабіль прафесара Цылякоўскага"), М. Гамолку ("Цытадэль неба"), У. Шыціка ("Апошняя арбіта"), Паўла Місько ("[[творы/павел-місько/павел-місько-эрпіды-на-планеце-зямля|Эрпіды на планеце Зямля]]") і некаторыя інш.\\ [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрат Крапіва]] напісаў арыгінальную фантастычную камедыю "[[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-брама-неўміручасці|Брама неўміручасці]]", у аснове сюжэта якой — вынаходства лекаў ад смерці.