~~META: title = Навукова-папулярная літаратура &keywords = навукова-папулярная, літаратура &abstract = Асаблівасці навукова-папулярнай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Навукова-папулярная літаратура ====== Навукова-папулярная літаратура - сукупнасць літаратурных твораў, асноўная мэта якіх — у даступнай, папулярнай форме данесці да чытача пэўныя навуковыя звесткі.\\ Доля вымыслу мастацкага ў такой літаратуры, як і ў дакументальна-мастацкай літаратуры, нязначная, бо на першым месцы тут не вобраз-персанаж, нават не вобраз самога аўтара, а пададзеныя жыва, падчас займальна нейкія факталагічныя звесткі. Такія краязнаўчыя эсэ [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/юзаф-ігнацы-крашэўскі|Юзафа Крашэўскага]] ("Пінск і яго ваколіцы"), [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/павел-шпілеўскі|Паўла Шпілеўскага]] ("Падарожжа па Палессі і Беларускім краі"), Максіма Багдановіча ("Чырвоная Русь", "Браты-чэхі"), В. Вольскага ("Афрыканскае падарожжа"), "[[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-пералётныя-птушкі|Пералётныя птушкі]]" [[постаці/алаіза-пашкевіч-цётка|Цёткі]], біяграфічны [[слоўнік/нарыс|нарыс]] Л. Савік пра "бацьку амерыканскай касманаўтыкі" беларуса Барыса Кіта ("Беларускі космас") і інш.