~~META: title = Навукова-мастацкая літаратура &keywords = навукова-мастацкая, літаратура &abstract = Асаблівасці навукова-мастацкай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Навукова-мастацкая літаратура ====== Навукова-мастацкая літаратура - сукупнасць літаратурных твораў розных відаў і жанраў, у якіх у мастацкай форме расказваецца пра выдатных дзеячаў навукі і культуры, знамянальныя навуковыя пошукі і адкрыцці. Прычым стваральнікаў навукова-мастацкай літаратуры, у адрозненне ад навукова-папулярнай літаратуры, цікаваць найперш душэўны і духоўны свет выдатных людзей, псіхалогія творчай дзейнасці і навукова-тэхнічнай творчасці.\\ З другога боку, у навукова-мастацкай літаратуры, у адрозненне ад дакументальна-мастацкай, большая доля вымыслу мастацкага. Зрэшты, рэальнасць і вымысел у ёй ураўнаважваюцца, узаемадапаўняюцца адно другім.\\ Навукова-мастацкая літаратура атрымала пашырэнне ў рускім прыгожым пісьменстве XX ст. ("Апавяданні пра жывёл" Б. Жыткова, "Лясная газета на кожны год" В. Біанкі, "Кара-Бугаз" К. Паустоўскага, [[слоўнік/біяграфія|біяграфіі]] выдатных людзей, што выходзяць у серыі "ЖЗЛ", і інш.).\\ З беларускай навукова-мастацкай літаратуры можна назваць эсэ [[постаці/міхась-стральцоў|Міхася Стральцова]] "Загадка Багдановіча", раманы-эсэ Алега Лойкі -"Як агонь, як вада... " (пра Янку Купалу) і "Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае", раман В. Коўтун пра [[постаці/алаіза-пашкевіч-цётка|Цётку]] "Крыж міласэрнасці" і інш.