Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:навела

Гэта старая версія дакумента!


Навела

Навела (ад італ. novella — навіна) — кароткае апавяданне, якое расказвае пра незвычайны выпадак, здарэнне, эпізод з жыцця героя і мае нечаканую развязку.
Звычайна навела характарызуецца вострым сюжэтам, напружанасцю, драматызмам дзеяння, якое, аднак, развіваецца ва ўмовах паўсядзённага жыцця.
Як жанр навела ўзнікла ў эпоху Адраджэння. Актыўна развіваецца і ў пазнейшыя часы. У беларускай літаратуры навела з’яўляецца ў канцы XIX - пачатку XX ст. у творчасці Францішка Багушэвіча, Якуба Коласа, Ядвігіна Ш., Змітрака Бядулі і інш.
Прыкладам навелы могуць быць «Пісаравы імяніны» Якуба Коласа, «Малыя дрывасекі», «Пяць лыжак заціркі», «Летапісцы» Змітрака Бядулі.

слоўнік/навела.1755963638.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki