~~META: title = Навела &keywords = навела &abstract = Навела як адна з разнавіднасцяў апавядання &iftrue = nan ~~ ====== Навела ====== Навела (ад італ. novella — навіна) — кароткае апавяданне, якое расказвае пра незвычайны выпадак, здарэнне, эпізод з жыцця героя і мае нечаканую [[слоўнік/развязка|развязку]].\\ Звычайна навела характарызуецца вострым [[слоўнік/сюжэт|сюжэтам]], напружанасцю, драматызмам дзеяння, якое, аднак, развіваецца ва ўмовах паўсядзённага жыцця.\\ Як жанр навела ўзнікла ў эпоху Адраджэння. Актыўна развіваецца і ў пазнейшыя часы. У беларускай літаратуры навела з’яўляецца ў канцы XIX - пачатку XX ст. у [[творы/францішак-багушэвіч/творчасць-францішка-багушэвіча|творчасці Францішка Багушэвіча]], [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]], [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-антон-іванавіч-лявіцкі|Ядвігіна Ш]]., [[постаці/змітрок-бядуля|Змітрака Бядулі]] і інш.\\ Прыкладам навелы могуць быць «Пісаравы імяніны» Якуба Коласа, «[[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-малыя-дрывасекі|Малыя дрывасекі]]», «[[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-пяць-лыжак-заціркі|Пяць лыжак заціркі]]», «[[творы/змітрок-бядуля/змітрок-бядуля-летапісцы|Летапісцы]]» Змітрака Бядулі.