~~META: title = Містэрыя &keywords = містэрыя &abstract = Містэрыя як жанр сярэднявечнага заходнеэўрапейскага рэлігійнага тэатра &iftrue = nan ~~ ====== Містэрыя ====== Містэрыя (ад грэч. mysterion - тайна, таямніца) —\\ \\ 1. Жанр сярэднявечнага заходнеэўрапейскага рэлігійнага тэатра XIII-XVI ст. Паказваліся пераважна ў час буйных царкоўных святаў. Аснову містэрыі складалі розныя сюжэты са Старога і Новага Запаветаў. Колькасць дзеючых асоб у містэрыі часам дасягала некалькіх соцень чалавек. Спектакль звычайна працягваўся цэлы дзень ці нават некалькі дзён запар, яго ўзвышана-патэтычныя часткі перамяжаліся з грубавата-камічнымі або парадыйнымі сцэнкамі. Выканаўцы містэрыі — пераважна акцёры-аматары (найчасцей рамеснікі), а таксама сябры паўпрафесійных акцёрскіх «брацтваў».\\ \\ 2. У антычным свеце містэрыяй называлі абрады патаемных рэлігійных культаў, у якіх удзельнічалі толькі пасвечаныя людзі. Яны праводзіліся ў гонар асобных багоў, звычайна суправаджаліся тэатралізаванымі сцэнкамі з жыцця божаства. Найчасцей антычныя містэрыі адбываліся ноччу пры святле факелаў і музычным суправаджэнні.\\