~~META: title = Мнеманічны верш &keywords = мнеманічны, верш &abstract = Мнеманічны верш і яго асаблівасці &iftrue = nan ~~ ====== Мнеманічны верш ====== Мнеманічны верш (ад грэч. mnemonіkon — запамінанне) — невялікі твор павучальнага характару, у якім у лёгкай для запамінання вершаванай форме падаюцца розныя звесткі (граматычныя ці матэматычныя правілы, правілы паводзін і г. д.). Такі верш асноўваецца на мнеманічных уласцівасцях вершаванага [[слоўнік/рытм|рытму]] і [[слоўнік/рыфма|рыфмы]].\\ Так, у дарэвалюцыйных школьных падручніках па матэматыцы змяшчаўся такі двухрадковы верш: Кто и шутя и скоро пожелаетъ\\ Пи узнать число, ужъ знаетъ. \\ Калі паслядоўна запісаць колькасць літар у кожным яго слове (улічваючы, згодна са старой арфаграфіяй, і цвёрдыя знакі), атрымаецца лік //π//, што выражае адносіны даўжыні акружнасці да яе дыяметра з дакладнасцю да адной дзесяцімільярднай (3,1415926536). Зразумела, запомніць гэты лік без дапамогі мнеманічнага верша (ці іншых сродкаў, што аблягчаюць запамінанне) амаль немагчыма.\\ Мнеманічны верш шырока выкарыстоўваюцца ў розных надпісах рэкламнага характару. Да мнеманічных вершаў адносяцца, па сутнасці, такія творы дзіцячага фальклору, як лічылкі, скорагаворкі, дражнілкі, заклічкі і прыгаворы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш]] * [[слоўнік/цвёрдыя-формы-верша]] * [[слоўнік/каламыйкавы-верш]] * [[слоўнік/акцэнтны-чыста-танічны-верш]] * [[слоўнік/александрыйскі-верш]]