~~META: title = Мемуарная літаратура &keywords = мемуары, літаратура &abstract = Мемуарная літаратура як жанр дакументальна-мастацкай літаратуры. Беларуская мемуарная літаратура &iftrue = nan ~~ ====== Мемуарная літаратура ====== Мемуарная літаратура (франц. memoires, ад лац. memoria -памяць, успаміны) — жанр [[слоўнік/дакументальна-мастацкая-літаратура|дакументальна-мастацкай літаратуры]], у аснове якога - успаміны аўтара пра падзеі, удзельнікам ці сведкам якіх быў ён або героі ягоных твораў.\\ У адрозненне ад уласна мастацкай, у мемуарнай літаратуры. пісьменнік не можа змяняць рэальны ланцуг жыццёвых падзей, дадумваць ці па-іншаму падаваць асобныя факты. Асоба яго відаць у адборы фактаў, іх ацэнцы.\\ Да мемуарнай літаратуры ў шырокім сэнсе адносяцца летапісы, дзённікі, [[слоўнік/аўтабіяграфія|аўтабіяграфіі]] пісьменнікаў, некаторыя гісторыка-дакументальныя [[слоўнік/нарыс|нарысы]], нататкі, у вузкім — уласна ўспаміны пра найбольш істотнае, характэрнае для пэўнага перыяду грамадскага ці асабістага жыцця пісьменніка.\\ Жанравымі разнавіднасцямі мемуарнай літаратуры з'яўляюцца мемуары-хронікі ("Былое и думы" А. Герцэна, "Люди, годы, жизнь" І. Эрэнбурга), мемуары-нарысы ("Аповесць пра сябра" Івана Шамякіна), мемуары-партрэты (літаратурныя партрэты М. Горкага, "Воспоминания" І. Буніна), мемуары- дзённікі ("Лісткі календара" [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]]).\\ Беларуская мемуарная літаратура ўзнікла яшчэ ў канцы XVI — першай палавіне ХVII стст. Першы значны беларускі мемуарыст — Ф. Еўлашоўскі (1546-1616), аўтар арыгінальных мемуарных запісаў, якія пазней атрымалі назву "Дзённік". Яго справу прадоўжыў сваім "Дыярыушам" (1646) [[творы/іншае/афанасій-філіповіч|Афанасій Філіповіч]] (1597-1648). У шматлікіх творах мемуарнай літаратуры (пераважна на польскай, пазней — на рускай мовах) адлюстраваліся найважнейшыя падзеі беларускай гісторыі ХVІІ-ХІХ стст. У ХІХ ст. з'яўляецца мемуарная літаратура на беларускай мове ("Мемуары" [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/альгерд-абуховіч|Альгерда Абуховіча]]). Асобныя (у тым ліку трагічныя) падзеі XX ст. адлюстраваліся ў мемуарах [[постаці/францішак-аляхновіч|Францішка Аляхновіча]] ("[[творы/францішак-аляхновіч/францішак-аляхновіч-у-капцюрох-гпу|У капцюрох ГПУ]]"), П. Мядзёлкі ("Сцежкамі жыцця"), [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш|Ларысы Геніюш]] ("[[books/Ларыса%20Геніюш%20-%20Споведзь.pdf|Споведзь]]"), Б. Мікуліча ("Аповесць для сябе"), нататках [[постаці/янка-брыль|Янкі Брыля]] і інш. Выйшлі спецыяльныя зборнікі ўспамінаў пра буйнейшых беларускіх пісьменнікаў (Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Івана Мележа і інш.). Многія літаратары выдаюць асабістыя кнігі ўспамінаў ("Вачыма часу" М. Лужаніна, "Свая аповесць" [[постаці/янка-скрыган|Янкі Скрыгана]], "Вяртанне ў маладосць" [[постаці/станіслаў-шушкевіч|Станіслава Шушкевіча]] і інш.).