Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:мелодыка

Гэта старая версія дакумента!


Мелодыка

Мелодыка — адзін з састаўных элементаў інтанацыі, павышэнне і паніжэнне голасу пры маўленні. У некаторых мовах мелодыка характарызуе і супрацьпастаўляе адзін аднаму па значэнні склады ў словах (у кітайскай, в'етнамскай) або самі словы (у японскай, сербскахарвацкай, нарвежскай).
Ва ўсходнеславянскіх, у тым ліку беларускай, мовах мелодыка дапамагае размяжоўваць пэўныя тыпы сказаў, вылучаць, падкрэсліваць асобныя словы і словазлучэнні.
Мелодыка верша залежыць ад зместу твора і яго гукапісных асаблівасцей (асанансаў, алітэрацый), сінтаксічнай будовы, рытарычных фігур і гэтак далей.
Мелодыка верша адрозніваецца ад мелодыкі прозы. Нездарма паэты, падкрэсліваючы меладычны малюнак верша, чытаюць свае творы напеўна, меладычна.
Некаторыя даследчыкі разумеюць мелодыку як «спалучэнне пэўных інтанацыйных фігур, рэалізаванае ў сінтаксісе» (Б. Эйхенбаум).

слоўнік/мелодыка.1755859475.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki