~~META: title = Мелодыка &keywords = мелодыка &abstract = Што такое мелодыка? Мелодыка верша і мелодыка прозы &iftrue = nan ~~ ====== Мелодыка ====== Мелодыка — адзін з састаўных элементаў інтанацыі, павышэнне і паніжэнне голасу пры маўленні. У некаторых мовах мелодыка характарызуе і супрацьпастаўляе адзін аднаму па значэнні склады ў словах (у кітайскай, в'етнамскай) або самі словы (у японскай, сербскахарвацкай, нарвежскай).\\ Ва ўсходнеславянскіх, у тым ліку беларускай, мовах мелодыка дапамагае размяжоўваць пэўныя тыпы сказаў, вылучаць, падкрэсліваць асобныя словы і словазлучэнні.\\ Мелодыка верша залежыць ад зместу твора і яго гукапісных асаблівасцей ([[слоўнік/асананс|асанансаў]], [[слоўнік/алітэрацыя|алітэрацый]]), сінтаксічнай будовы, [[слоўнік/рытарычныя-фігуры|рытарычных фігур]] і гэтак далей.\\ Мелодыка верша адрозніваецца ад мелодыкі прозы. Нездарма паэты, падкрэсліваючы меладычны малюнак верша, чытаюць свае творы напеўна, меладычна.\\ Некаторыя даследчыкі разумеюць мелодыку як "спалучэнне пэўных інтанацыйных фігур, рэалізаванае ў сінтаксісе" (Б. Эйхенбаум).