~~META: title = Медытацыя &keywords = медытацыя &abstract = Медытацыя як жанр лірыкі. Медытацыі Максіма Багдановіча &iftrue = nan ~~ ====== Медытацыя ====== Медытацыя (ад лац. meditatio - развага, роздум) - жанр медытатыўнай лірыкі, у якім перадаецца глыбокі роздум паэта над некаторымі праблемамі жыцця (жыццё і смерць, дружба і каханне, чалавек і прырода і гэтак далей). Асаблівае пашырэнне набыла ў паэзіі сентыменталістаў і рамантыкаў.\\ Медытацыі пісалі Я. Баратынскі, А. Пушкін, М. Лермантаў, Ф. Цютчаў, у ХХ ст. - А. Блок, М. Забалоцкі, М. Рыльскі, А. Малышка, Л. Мартынаў, Д. Кугульцінаў, Э. Межалайціс і інш.\\ У беларускай паэзіі медытацыя заняла значнае месца ў [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|творчасці Максіма Багдановіча]]. Аўтар "Вянка" разважаў над сутнасцю жыцця і смерці, сацыяльнага падзелу ў грамадстве, узаемаадносінамі паміж людзьмі ("...Шмат у нашым жыцці ёсць дарог", "[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-мяжы|Мяжы]]", [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-я-хацеў-бы-спаткацца-з|"...Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы"]]).\\ Медытацыі сустракаюцца ў [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] ("...Пакіньма напуста на лёс свой наракаць", [[творы/янка-купала/янка-купала-мая-навука|"Мая навука"]]), [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]] (вершаваны цыкл "Маналог"), [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] ("[[творы/максім-танк/максім-танк-мне-здаецца|Мне здаецца]]", "...Божа паэзіі"), С. Дзяргая ("Сапраўднае", "Мысль і слова"), [[творы/анатоль-вярцінскі/творчасць-анатоля-вярцінскага|Анатоля Вярцінскага]] ("[[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-дзівак-чалавек|Дзівак чалавек]]", "...Абратаем") і інш.