слоўнік:манастрафа
Гэта старая версія дакумента!
Манастрафа
Манастрафа (грэч. monostrophos — аднастрофны, ад monos — адзін і strophe — страфа) — кампазіцыйна замкнутая форма верша з адной страфы.
Структурная першааснова манастрафы — двухрадкоўе, трохрадкоўе і чатырохрадкоўе.
Манастрафічнымі з’яўляюцца беларуская прыпеўка, украінская каламыйка, армянскі айрэн, японскія танка і хоку, асобныя цвёрдыя формы верша — трыялет, санет, рандо і інш.
слоўнік/манастрафа.1755859475.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1