~~META: title = Манарыфма &keywords = манарыфма, манарым &abstract = Што такое манарыфма? Асаблівасці і прыклады ўжывання манарыфмы ў манарыме &iftrue = nan ~~ ====== Манарыфма ====== Манарыфма (ад грэч. monos — адзін і rhythmos — суразмернасць) — [[слоўнік/рыфма|рыфма]], якая спалучае ўсе радкі вершаванага твора. Верш, напісаны манарыфмай, называецца [[слоўнік/манарым|манарымам]].\\ Вось манарыфма ў вершы [[постаці/пімен-панчанка|Пімена Панчанкі]] часу Вялікай Айчыннай вайны «Чаго баіцца немец?»: Ці не бачылі вы фрыца,\\ Што ўсяго цяпер баіцца?\\ Ён баіцца ў лазні мыцца:\\ Вельмі лёгка абварыцца,\\ І ў цырульніка галіцца —\\ Можа з горла кроў паліцца.\\ А падыдзе да крыніцы,\\ Не адважыцца напіцца,\\ Каб насмерць не атруціцца.\\ Хоча ў сена ён зарыцца,\\ Толькі страшна — загарыцца.\\ І у хаце кепска спіцца —\\ Партызан заўсёды сніцца.\\ Бруха ў гада разбаліцца,\\ Ён да ветру не і мчыцца,\\ А падыме паўмасніцы\\ І паскудзіць чужаніца.\\ Ды за ўсё страшней для фрыца\\ Нашых залпаў бліскавіцы...\\ Трэба, хлопцы, згаварыцца,\\ З акупантам разлічыцца\\ І зрабіць яму капут.\\ Апошні радок у гэтым вершы — [[слоўнік/халасты-радок|халасты]]. Манарыфма, якая надзвычай абвастрыла рыфмовае чаканне, раптам «спатыкаецца» на слове незарыфмаваным. Гэты паэтычны прыём дазволіў Пімену Панчанку выразна вылучыць слова //капут//, падкрэсліўшы тым самым галоўную думку верша. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/манарым]]