~~META: title = Манарым &keywords = манарым &abstract = Манарым і яго асаблівасці. Прыклады манарыма &iftrue = nan ~~ ====== Манарым ====== Манарым (ад франц. monorіme — адна рыфма) — верш, радкі якога яднаюцца адной рыфмай. Шырока распаўсюджаны ва ўсходняй паэзіі, дзе адна рыфма нярэдка паўтараецца ці ва ўсім творы, ці ў асобных строфах ([[слоўнік/шаіры|шаіры]], мусаба, мусаман і інш.)\\ Ва ўсходнеславянскай паэзіі манарым найбольш вядомы як сатырычны і гумарыстычны верш («Чаго баіцца немец?» [[постаці/пімен-панчанка|Пімена Панчанкі]], «Лірычны жарт» С. Ліхадзіеўскага), але сустракаецца і як лірычны: Хоць, здаецца, той лясок невысок,\\ А які бруіць бярозавы сок,\\ Пад крушынавым кустом муражок\\ І лагодны духмяны цянёк,\\ Як зязюленькі звініць галасок,\\ Як тут добра сустракацца у змрок —\\ Хоць, здаецца, той лясок невысок.\\ ([[постаці/максім-танк|Максім Танк]]. «Лясок») \\ Манарымам часам з’яўляецца асобная частка буйнога твора. Так, даволі рэдкім відам манарыма (з [[слоўнік/рэдыф|рэдыфам]]) пачынаецца«Паэма мора» [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-аналіз-творчасці|Анатоля Вярцінскага]]: Што будзем рабіць з табой, мая змора? Да мора! Адкуль жураўліная гэта пакора? Да мора! Душа захацела марскога прастору... Да мора! Лета прайшло, а другое не скора... Да мора! Сябры і сям’яне, не трэба дакору! Да мора! Як быццам там іншыя шчасце і гора... Да мора! ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/манарыфма]]