~~META: title = Маналог &keywords = маналог &abstract = Маналог і яго выкарыстанне ў драматычных, празаічных творах і лірыцы &iftrue = nan ~~ ====== Маналог ====== Маналог (ад грэч. monos — адзін i logos — слова) — разгорнутае, працяглае, тэматычна адзінае выказванне літаратурнага героя або [[слоўнік/аўтар|аўтара]], звернутае да іншых асоб (часам да самога сябе). Часцей сустракаецца ў драматычных творах, калі герой гаворыць амаль цэлую прамову, раскрываючы свой душэўны стан, ці выказвае свае адносіны да іншых персанажаў. Напрыклад, у камедыі [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрата Крапівы]] «[[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-хто-смяецца-апошнім|Хто смяецца апошнім]]» такія маналогі гаворыць Гарлахвацкі, застаючыся адзін на сцэне ў першым акце:\\ Маслы праклятыя! Што я з вамі рабіць буду? Дажыўся, таварыш Гарлахвацкі, няма чаго сказаць! Косткамі абклаўся, палеантолагам стаў. А было ж раней — Гарлахвацкаму банкеты, Гарлахвацкаму авацыі, Гарлахвацкі мог любога ў бараноў рог скруціць. I раптам — косткі! Скруці яе, праклятую, калі хочаш! Запхнулі мяне прыяцелі ў гэтую дзіру. Далей ад небяспекі... і г. д.\\ У празаічных апавядальных творах ёсць так званыя ўнутраныя маналогі, выказаныя [[слоўнік/няўласна-простая-мова|няўласна-простай мовай]].\\ У [[слоўнік/лірыка|лірыцы]] амаль кожны верш — гэта маналог аўтара або [[слоўнік/вобраз-лірычнага-героя|лірычнага героя]] твора.