~~META: title = Макаранічны верш &keywords = макаранічны, верш, паэзія &abstract = Што такое макаранічны верш (макаранічная паэзія)? &iftrue = nan ~~ ====== Макаранічны верш ====== Макаранічны верш (макаранічная паэзія) ( італ. poesіa maccheronіca, ад maccheronі— макароны) — від жартоўнага ці сатырычнага верша, камізм якога ствараецца перанасычанасцю тэксту [[слоўнік/варварызм|варварызмамі]], падпарадкаванымі марфалагічным законам роднай мовы паэта. Такі верш разлічаны на чытача, які ведае значэнне ўведзеных у верш замежных слоў і выразаў і можа ў поўнай меры спасцігнуць камічны эфект ад іх перайначвання, ад суседства з іншамоўнай лексікай.\\ Макаранічныя вершы узніклі ў глыбокай старажытнасці, калі асобныя рымскія паэты перамяжалі сваю мову грэчаскімі словамі. У Расіі XVІІІ-XІX стст., у перыяд франкаманіі, асобныя паэты (напрыклад, І. Мятляеў) высмейвалі ў макаранічных вершах сумесь «французскага з ніжагародскім» у мове пануючых класаў. У паэме І. Катлярэўскага «Энеіда» сатырычнае гучанне набыло ўвядзенне лацінскай лексікі ва ўкраінскі моўны кантэкст.\\ Аснова для з’яўлення макаранічных вершаў у беларускай паэзіі была яшчэ ў часы сярэдневякоўя, калі на Беларусі шырока ўжываліся лацінская, стараславянская і польская мовы. Аднак найбольш раннія з такіх твораў — вершы «Плач пакінутага каханай» і «За пенкнай паненкай аж душа сумуе» — датуюцца толькі канцом XVІІІ — пачаткам XІX ст. У іх высмейвалася «пальшчызна» засцянковай шляхты: Яко ценцерук у лесе балбоча,\\ Так мое сэрцэ — да цябе сакоча!\\ Ні верашчака, кілбаса, сялянка —\\ Ніц мі не міло — без цябе, каханка!\\ Рве се мэ сэрцэ — як тая атоса,\\ Кеды торгаё пшэклентэ калёса!..\\ Рве се мэ сэрцэ — як гуж у хамуце!..\\ Калі пшыядэ і сядэ на куце.\\ Ды ўжо ж насохся! — як лапаць на печы!\\ Горкая доля!.. А кту ж мі полечы?!\\ («Плач пакінутага каханай»)