Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:магістрал

Гэта старая версія дакумента!


Магістрал

Магістрал (ад лац. magіstralіs — кіроўца) — пятнаццаты, заключны санет у вянку санетаў.
Ён складаецца з усіх першых радкоў папярэдніх санетаў. Пішацца, зразумела, раней за іншыя санеты, але паколькі стаіць пасля іх, то ствараецца ўражанне раптоўнага і ненаўмыснага самаўзнікнення яго.
Магістрал вызначае ідэйную задуму ўсяго вянка санетаў, таму павінен быць выразным па вобразна выказанай думцы, дасканалым па сваёй мастацкай форме. У практыцы сучаснага беларускага санетапісання ў асобных выпадках магістрал (часам яго памылкова называюць «магістраль») зусім беспадстаўна ставіцца на пачатку вянка санетаў. У гэтым выпадку знікае эфект яго нечаканага з’яўлення.

слоўнік/магістрал.1755859475.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki