~~META: title = Магістрал &keywords = магістрал &abstract = Магістрал - заключны санет у вянку санетаў &iftrue = nan ~~ ====== Магістрал ====== Магістрал (ад лац. magіstralіs — кіроўца) — пятнаццаты, заключны [[слоўнік/санет|санет]] у [[слоўнік/вянок-санетаў|вянку санетаў]].\\ Ён складаецца з усіх першых радкоў папярэдніх санетаў. Пішацца, зразумела, раней за іншыя санеты, але паколькі стаіць пасля іх, то ствараецца ўражанне раптоўнага і ненаўмыснага самаўзнікнення яго.\\ Магістрал вызначае ідэйную задуму ўсяго вянка санетаў, таму павінен быць выразным па вобразна выказанай думцы, дасканалым па сваёй мастацкай форме. У практыцы сучаснага беларускага санетапісання ў асобных выпадках магістрал (часам яго памылкова называюць «магістраль») зусім беспадстаўна ставіцца на пачатку вянка санетаў. У гэтым выпадку знікае эфект яго нечаканага з’яўлення.